Лізавета Міснікава - госць анлайн-канферэнцыі на сайце tvr.by

23 сентября 2019

Прадстаўніца Беларусі на Міжнародным дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне-2019" Лізавета Міснікава стане сёння госцяй анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Задаць пытанне юнай артыстцы зможа любы інтэрнэт-карыстальнік. Для гэтага неабходна запоўніць спецыяльную форму ва ўкладцы "Анлайн-канферэнцыя" на нашым сайце tvr.by. Пачатак трансляцыі апоўдні. Не прапусціце!