Беларусь і Індыя павінны пераходзіць ад гандлю да кааперацыі

20 мая 2013

Гэта сёння заявіў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са спікерам Народнай палаты індыйскага парламента Мейрай Кумар. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, некалі ў Савецкага Саюза былі выдатныя адносіны з Індыяй, і Беларусь была ў іх уцягнутая. У найноўшай гісторыі нашай краіны стасункі сталі яшчэ больш інтэнсіўнымі, і той факт, што на восень запланаваны візіт у Мінск прэзідэнта Індыі, гаворыць пра тое, што ў краін - узаемная зацікаўленасць. У сваю чаргу Мейра Кумар перадала Аляксандру Лукашэнку найлепшыя пажаданні з Індыі, адзначыўшы даўнія цёплыя адносіны паміж краінамі.