Лагатып да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прапанавалі ў Міністэрстве інфармацыі

31 марта 2020
Уаснове візуала - слоган "Беларусь памятае". Рэспубліканская акцыя ўжо стала традыцыйнай і не першы год ахоплівае памятнымі мерапрыемствамі ўсю краіну. Сярод абнаўленняў у агульнай канцэпцыі - яблыневы колер як сімвал перамогі, стужка ў колерах беларускага флага і надпіс "75 мірных гадоў". Конкурс на стварэнне лагатыпа праводзілі некалькі месяцаў. Свае ідэі прапаноўвалі дызайнеры вядучых дзяржаўных выдавецтваў. Так, некалькі задумак з дзясятка прац сабралі разам. Зараз візуальнае рашэнне памятнай даты адаб'ецца ў СМІ, бігбордах, гандлёвых пунктах і на сайтах выканкамаў.