Аляксандр Турчын правёў прыём грамадзян ва Уздзе - абмеркавалі пытанні ЖКГ горада і якасць дарог

26 октября 2022
Да добраўпарадкавання аграгарадкоў і вёсак у Мінскай вобласці трэба падыходзіць комплексна. Пра гэта сёння гаварылі ва Уздзе. Падчас асабістага прыёму грамадзян губернатар Аляксандр Турчын разгледзеў пытанні жыллёва-камунальная гаспадаркі горада, а таксама якасці дарог. 

Так, з просьбай заасфальтаваць вуліцы звярнуліся жыхары вёскі Дубішча. Падобнае пытанне закранула і Вольга Карачун. У яе аграгарадку Сямёнавічы падсыпка пяску не вырашае праблему Якасці дарогі. Асабліва гэта прыкметна восенню і вясной. Падчас прыёму грамадзян кіраўнік цэнтральнага рэгіёна даручыў ацаніць маштаб работ у Сямёнавічах і па магчымасці добраўпарадкаваць пасёлак комплексна.

І сёння ж старшыня Мінаблвыканкама ацаніў ход будаўніцтва новага аб'екта ва Уздзе. Гэта фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Там з'явіцца і два басейны - першыя для райцэнтра. Комплекс адкрыюць ужо вясной наступнага года.