Савет Бяспекі ААН склікае экстраннае пасяджэнне

6 января 2016

Савет Бяспекі ААН склікае экстраннае пасяджэнне ў сувязі з правядзеннем Паўночнай Карэяй выпрабавання вадароднай бомбы. Гэтае рашэнне прынятае па ініцыятыве ЗША і Японіі.

У Паўднёвай Карэі прывялі армію ў стан павышанай боегатоўнасці. Кіраўніцтва краіны паабяцала прыняць усе меры, каб узмацніць міжнародныя санкцыі супраць КНДР. Адзначым, раней Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка правяла тры ядзерныя выбухі - у 2006-м, 2009-м і 2013-м гадах. Плануецца, што экстраннае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН адбудзецца ў 19 гадзін па мінскім часе.