ДАІ нагадвае пра неабходнасць быць максімальна асцярожнымі за рулём

10 декабря 2019

Не справіўся з кіраваннем і вадзіцель МАЗа на МКАД

Грузавая машына рухалася па кальцавой з боку Свіслацкай у напрамку вуліцы Ташкенцкай. Габарытны аўтамабіль занесла, імаверна, падчас перастройвання. У выніку грузавік наехаў на транспартную агароджу, пасля выехаў за межы праезнай часткі. Вадзіцель не пацярпеў. Праводзіцца праверка.

Пешаход сёння раніцай, калі яшчэ не развіднела, трапіў пад колы грузавіка ў Стаўбцоўскім раёне. Вадзіцель фуры не заўважыў мужчыну, які рухаўся па краі праезнай часткі. Жыхар Дзяржынска загінуў на месцы.

Пераход на зімовы стыль ваджэння

Сітуацыя на магістралях застаецца складанай. ДАІ нагадвае аўтааматарам пра неабходнасць  быць максімальна асцярожнымі за рулём. Паводле звестак сіноптыкаў,  у найбліжэйшыя дні ў Мінску прагназуюцца туман і мокры снег. Падчас руху аўтамабілісты павінны правільна ацэньваць складаныя ўмовы надвор'я і дарожную сітуацыю. Вадзіцелям рэкамендуюць выбіраць бяспечную хуткасць, захоўваць дыстанцыю і пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў.