На мясцовыя выбары акрэдытаваныя сем нацыянальных назіральнікаў

12 декабря 2017

Як паведамілі сёння на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама, ужо акрэдытаваныя 7 нацыянальных назіральнікаў.

Зацверджаны і кансультатыўны савет, які будзе кантраляваць працу СМІ. Савет будзе збірацца, калі кандыдаты або выбаршчыкі звернуцца са скаргамі. Дарэчы, кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, што ў будучыні трэба адыходзіць ад традыцыйных выступленняў на радыё. Нагадаем, у кожнага кандыдата ёсць 3 хвіліны бясплатнага радыйнага эфіру. Звярнуцца да выбаршчыкаў кандыдаты змогуць у перыяд з 22 студзеня па 12 лютага. Абмеркавалі сёння і фарміраванне выбарчых фондаў дэпутатаў. Па сутнасці, яны складаюцца з уласных укладанняў і ахвяраванняў выбаршчыкаў. Адкрываць можна толькі адзін рахунак. Акрамя таго, кожны кандыдат павінен даваць справаздачу аб сваіх выдатках на кампанію. 

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Шчыра кажучы, мясцовыя выбары можна правесці наогул без усякіх бюджэтаў, таму што калі цябе не ведаюць у акрузе, у рэгіёне, цябе не выратуюць ніякія грошы. Таму, як правіла, там удзельнічаюць людзі, якіх ведаюць у сувязі з іх дзейнасцю. Таму, калі яны будуць заяўленыя, гэтага ўжо досыць дзякуючы інфармацыйным матэрыялам, якія будуць знаходзіцца ў кожнай паштовай скрыні, будуць накіраваныя кожнаму выбаршчыку".

Таксама кандыдаты ў дэпутаты на мясцовых выбарах абавязаныя будуць падаць дэкларацыі аб прыбытках за 2016 год.