Зборная Беларусі па гандболе згуляе супраць зборнай Румыніі

2 ноября 2016

Зборная Беларусі па гандболе правядзе стартавы матч адбору на Еўра-2018 супраць Румыніі. Не дапаможа камандзе траўміраваны Максім Бабічаў, а таксама Сяргей Рутэнка, які ўсё яшчэ без клуба. Румыны, якімі з нядаўняга часу кіруе галоўны трэнер "Барселоны" Хаўер Паскуаль, на чэмпіянатах Еўропы не гулялі 20 гадоў. Аднак Юрый Шаўцоў асцярожны ў прагнозах.

Матч Беларусь - Румынія пройдзе ў мінскім спарткомплексе "Уручча" і пачнецца ў 19:00. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".