"Любоў дзейнічае!" - назва спецыяльнага праекта мастацкай галерэі-салона "Арт Хаос"

25 мая 2018

Калі сіла мастацтва можа дапамагаць. "Любоў дзейнічае!" - назва спецыяльнага праекта мастацкай галерэі-салона "Арт Хаос". Мэта праекта - дабрачыннасць. Сродкі будуць накіраваныя дзвюм арганізацыям: Фонду дапамогі дзецям у гонар святога Іаана Рускага і гродзенскаму цэнтру, які аказвае паліятыўны догляд анкалагічных хворых. Экспазіцыю ацаніла Надзея Сербіненка.

"Любоў дзейнічае!" Пад такой назвай стартаваў дабрачынны праект у галерэі "Арт Хаос". Тут экспануецца 30 работ сучасных беларускіх мастакоў. Усе карціны выстаўленыя на продаж і большасць з іх ужо выкуплена.

Грошы ад продажу твораў мастацтва будуць перададзеныя ў дзве арганізацыі. Падтрымку, прычым любую, не толькі фінансавую, вельмі чакаюць у Гродне ў цэнтры дапамогі жыццю.

Там ужо год аказваюць паліятыўную дапамогу невылечным анкалагічным хворым дзецям і дарослым.

Другі - Фонд дапамогі дзецям з псіханеўралагічнымі захворваннямі імя Святога Іаана Рускага. Пры Свята-Елісавецінскім манастыры фонд аказвае падтрымку дзецям і падлеткам з няпростымі лёсамі.

Работы мастакоў выстаўлены ў найбуйнейшым у краіне гандлёва-забаўным цэнтры Dana Mall. Такі дабрачынны праект тут вырашылі арганізаваць упершыню і нават не чакалі такой цікавасці з боку мастакоў і пакупнікоў. Дырэктар мастацкай галерэі "Арт Хаос" Лілія Лукашэнка перакананая: дабрачынная дзейнасць у краіне з дапамогай такіх культурных праектаў можа выйсці на новы ўзровень.

Свае карціны бязвыплатна перадалі 22 мастакі. Работы выкананыя ў розных тэхніках, стылях, цэны таксама розныя.

Дабрачынны праект "Любоў дзейнічае!" аказаўся паспяховым - усе карціны прададзеныя, сродкі накіраваныя на дапамогу людзям, якія маюць патрэбу ў падтрымцы. Дырэктар галерэі Лілія Лукашэнка шчыра падзякавала ўсім удзельнікам акцыі, людзям са шчырымі сэрцамі, як мецэнатам, так і мастакам, якія падарылі свае работы. Арганізатары плануюць зрабіць такія дабрачынныя выставы рэгулярнымі.