Да 95% месцаў у беларускіх санаторыях на летнія месяцы ўжо забраніраваныя

23 апреля 2018

Пры гэтым значная частка - замежнікамі. Усё часцей замежных гасцей прыцягвае медыцынскі складальнік.

Сёння на тэрыторыі санаторыяў выкарыстоўваюцца больш як 90 свідравін з мінеральнай вадой, і па прыродных якасцях ім няма аналагаў у Еўропе. На карысць адпачынку ў Беларусі і пяцідзённы бязвіз. Так, дынаміка экспарту медыцынскіх паслуг толькі ў двух санаторыях Гродзенскай вобласці па выніках мінулага года - больш як 200%. У 2018-м па бязвізу турысты змогуць адпачыць ужо ў 8 санаторыях у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. У першым квартале ў Беларусі ўжо прайшлі аздараўленне больш як 40 тысяч замежных турыстаў. У краіне працуюць звыш ста санаторыяў на 28 тысяч месцаў і 200 аздараўленчых арганізацый. У дзіцячых лагерах летам змогуць адпачыць каля 375 тысяч дзяцей.

Генадзь Балбатоўскі, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва: "Ахоп дзіцячага аздараўлення будзе павялічаны. Прычым усе ахвочыя дзеці змогуць рэалізаваць сваё права ў аздараўленчых лагерах. Сума датацый і памер датацый павялічыцца сёлета. Напрыклад, у лагер з кругласутачным знаходжаннем з не менш чым 18-дзённым адпачынкам памер датацый складзе 185 рублёў, дзённы лагер - 76 рублёў. Што датычыцца кругласутачных лагераў, то ўдзельная вага будзе кампенсаваць больш як 40%. Што датычыцца дзевяцідзённых - каля 90%. Бацькоўская плата, як правіла, складае каля 10%".

На дзіцячае аздараўленне сёлета вылучана больш за 42 мільёны рублёў. Мінулым летам у лагерах адпачылі 368 тысяч дзяцей.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя