Сёння кіраўніцтва Міністэрства эканомікі і фінансаў падвяло папярэднія вынікі 2012 года

21 января 2013
Яго назвалі годам збалансаванага развіцця. Станоўчы пералом адбыўся ў знешнім гандлі. Чысты прыток замежнай валюты ў эканоміку Беларусі  летась у студзені-лістападзе склаў без малога 3,5 мільярда долараў. Дасягнута істотнае зніжэнне ўзроўню інфляцыі, стабілізаваны абменны курс беларускага рубля.
На думку кіраўніцтва Мінфіна, выплата і абслугоўванне знешняга дзярждоўгу Беларусі не адаб'ецца на выкананні бюджэту. Дзякуючы паспяховаму знешняму гандлю Беларусь стварыла досыць нядрэнную падушку бяспекі. Золатавалютныя рэзервы краіны перавысілі 8 мільярдаў долараў.