Адкрыць Мінск з новага ракурсу: у сталіцы развіваецца адукацыйны, медыцынскі і водны турызм

27 февраля 2024

Адкрыць для сябе беларускую сталіцу з новага ракурсу. Турыстычны патэнцыял Мінска абмеркавалі на сустрэчы з экскурсаводамі сталіцы. Сёлета сакавік прысвецяць прамысловаму турызму, які выклікае асаблівую цікавасць у гасцей горада. Экскурсіі на вытворчасць прапануюць найбуйнейшыя фабрыкі і прадпрыемствы. Да сустрэчы ў анлайн-фармаце далучыліся і экскурсаводы Ніжняга Ноўгарада.

У сталіцы,  акрамя прамысловага, зараз  развіваецца адукацыйны,  медыцынскі  і водны турызм. Незабыўныя і пазнавальныя вандроўкі па горадзе праводзяць  больш за 350 атэставаных экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.