Дыпломы і падарункі ад Упраўлення ўнутраных спраў сёння ў Віцебску атрымалі 5 чалавек

23 февраля 2017

Дыпломы і падарункі ад Упраўлення ўнутраных спраў сёння ў Віцебску атрымалі 5 чалавек, якія не разгубіліся і ў экстрэмальных сітуацыях выявілі грамадзянскую мужнасць - дапамаглі праваахоўнікам затрымаць зламыснікаў. Сярод узнагароджаных - трое мужчын і дзве жанчыны. Кожная гісторыя як сапраўдны дэтэктыў.

Акцыя "Грамадзянская мужнасць" у паўночным рэгіёне праходзіць з 2009 года. Сярод узнагароджаных - больш за 30 чалавек.