Саміт "Усходняга партнёрства" адкрываецца ў Рызе

21 мая 2015

У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі нашу краіну ў латвійскай сталіцы прадставіць Міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Раней ён ужо прымаў удзел у сустрэчы міністраў замежных спраў краін Вышаградскай групы і ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства". Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі перспектывы дзейнасці "Усходняга партнёрства", магчымасці наладжвання дыялогу паміж ЕС і Еўразійскім эканамічным саюзам і іншыя аспекты агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва. Уладзімір Макей выказаў пазіцыю Беларусі, звярнуўшы ўвагу на неабходнасць неканфрантацыйнага і прагматычнага падыходу да правядзення саміта ў латвійскай сталіцы.