Дарожную карту супрацоўніцтва падпісалі губернатары Мінскай і Архангельскай абласцей

23 апреля 2024

Нарошчванне аб'ёму паставак і развіццё новых шляхоў для эфектыўнай працы бізнесу. Дарожную карту супрацоўніцтва Мінскай і Архангельскай абласцей падпісалі 23 красавіка губернатары Аляксандр Турчын і Аляксандр Цыбульскі.

Пагадненне прадугледжвае актыўнае ўзаемадзеянне ў розных сферах. Акцэнт у першую чаргу на прамысловасць. Расійскі бок зацікаўлены ў пастаўках беларускай тэхнікі (у тым ліку дарожнай, камунальнай ад "Амкадара" і кар'ерных самазвалаў БЕЛАЗ). Асаблівая цікавасць і да спецтэхнікі барысаўскага прадпрыемства "ПАЖСНАБ". Асобны пункт для развіцця супрацоўніцтва - турызм.

Больш за 36 млн долараў - такі вынік за мінулы год у лічбах паказаў тавараабарот паміж Мінскай і Архангельскай абласцямі. Пры гэтым экспарт беларускіх тавараў у гэты рэгіён Расіі вырас больш чым у 4 разы. Сёлета пасля падпісання пагаднення гэтыя паказчыкі плануюць павялічыць.