Дзесяцікласнікі не змогуць здаваць ЦТ

11 января 2017

Дзесяцікласнікі не змогуць здаваць ЦТ, а сертыфікаты леташняга тэсціравання не будуць сапраўдныя ў 2017 годзе. Напярэдадні спецыялісты Міністэрства адукацыі растлумачылі дэталі пераходу да новых правіл паступлення. Таксама стала вядома, што тым, хто ўжо скончыў каледж або тэхнікум, пры паступленні ў ВНУ па сваёй спецыяльнасці трэба будзе здаваць толькі два профільныя выпрабаванні - раней іх было тры. Удакладнілі і правілы паступлення для выпускнікоў профільных класаў на педагагічныя спецыяльнасці, нагадаем, яны атрымаюць магчымасць стаць студэнтамі толькі пасля суразмовы - без ЦТ або экзаменаў.

Вадзім Богуш, першы намеснік міністра адукацыі Беларусі:

"Для выпускнікоў педагагічных класаў прадугледжваецца магчымасць залічэння без экзаменаў у тым выпадку, калі яны маюць высокую паспяховасць - у іх павінны быць вышэй за 8 адзнакі па профільных прадметах, яны павінны будуць прайсці адпаведную прафесійную суразмову - у гэтым выпадку будуць мець магчымасць вучыцца па абранай педагагічнай спецыяльнасці ўжо адпаведна паступаючы на новых умовах . Першы выпуск такіх класаў будзе ў 2017 годзе".

Таксама сталі вядома, што рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі пачнецца 2 мая і завершыцца 1 чэрвеня.