Павелічэнне колькасці хворых на каранавірус у Беларусі паступальнае і пад кантролем

10 апреля 2020
На стацыянарным лячэнні з пацверджаным дыягназам COVID-19 знаходзяцца 1793 чалавекі. Павелічэнне колькасці хворых на каранавірус паступальнае і пад кантролем, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Большасць выпадкаў - гэта кантакты першага  і  другога ўзроўняў. Захворванне часцей за ўсё працякае ў лёгкай або сярэдняй форме. 72 пацыенты на сёння маюць патрэбу ў падтрымцы апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх. Тым часам 169 чалавек паправіліся пасля лячэння. За ўвесь перыяд эпідэміі зафіксавана 19 смерцяў пацыентаў з хранічнымі захворваннямі.