Аляксандра Сасновіч сёння пазмгаецца за выхад у чвэрцьфінал турніру ў Лугана

13 апреля 2018

Першая ракетка Беларусі - Аляксандра Сасновіч - сёння пазмагаецца за выхад у чвэрцьфінал прэстыжнага тэніснага турніру ў швейцарскім Лугана. У саперніцах у беларускі - Кірстэн Фліпкенс з Бельгіі. Да гэтага яны сустракаліся двойчы, абодва разы перамагала Сасновіч. Таксама ў 1/8 фіналу Вера Лапко сёння згуляе супраць Данкі Кавініч з Чарнагорыі. Нагадаем, раней у 1/4 фіналу спаборніцтваў прабілася Арына Сабаленка.