Больш за 700 тысяч мінчан ужо засцераглі сябе ад грыпу

18 ноября 2015

Сярод іх – амаль 154 тысячы дзяцей. Сезон імунізацыі працягваецца. Зрабіць прышчэпку можна ў гарадскіх паліклініках і медыцынскіх цэнтрах. Вакцынацыю для сваіх работнікаў праводзяць і сталічныя прадпрыемствы - сёлета гэтай паслугай скарысталіся больш за 117 тысяч чалавек. А летась ад грыпу прышчапіліся звыш 40% мінчан, што дазволіла прадухілІць больш за 50 тысяч выпадкаў захворванняў.