Пост № 1 - на вахце памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі

23 февраля 2021

Вахта памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Мінску. Пост № 1 - мемарыяльны атрад, у складзе якога лепшыя сталічныя школьнікі і гімназісты. Сёння, у Дзень абаронцаў Айчыны, яны ўшанавалі памяць загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай. Сёння ганаровая варта змянілася: навучэнцы 33-й сталічнай гімназіі ўрачыста перадалі пост прадстаўнікам сярэдняй школы № 153.

Дарэчы, сёння пост № 1 заступіў на варту ля Вечнага агню 36 раз. Упершыню атрад юных каравульных тут з'явіўся 3 ліпеня 1984 года.