Прэзідэнт Беларусі падпісаў дэкрэт "Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе"

25 мая 2020
Сёння Кіраўнік дзяржавы падпісаў дэкрэт "Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе". Дакумент вызначае парадак рэгістрацыі, падаткаабкладання і выкарыстання такіх паступленняў. Яны могуць быць накіраваны на аказанне медыцынскай і сацыяльнай дапамогі, развіццё бібліятэчнай і музейнай справы, забеспячэнне спартыўным абсталяваннем і іншыя сацыяльна значныя мэты. Такую дапамогу будуць вызваляць ад падаткаабкладання па рашэнні Упраўлення справамі Прэзідэнта. Акрамя таго, магчымасць выкарыстання дапамогі для іншых мэт будзе вызначацца міжведамаснай камісіяй з адначасовым прыняццем рашэння аб даванні падатковых ільгот. У адпаведнасці з патрабаваннямі Кіраўніка дзяржавы ўсе бюракратычныя працэдуры па рэгістрацыі дапамогі будуць зведзеныя да мінімуму.