Трыенале сучаснага мастацтва пройдзе ў Мінску

10 июля 2020
Гэта завяршальны этап "Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва". З 400 заявак адборачная камісія праекта сфарміравала шорт-ліст з 90 аўтараў,  якія стануць экспанентамі выставы і ўвойдуць у выніковы каталог. Ацэньваць арт-навацыі будуць у 10-ці намінацыях. Апроч традыцыйных мастацкіх жанраў ёсць такія катэгорыі як "Крытыка" і "Актуальнае мастацтва".

Павел Сапоцька,  дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі:

"Самае галоўнае, што мы адзначылі, гэта безумоўны талент беларускіх аўтараў. І маладых мастакоў-пачынальнікаў, якія таксама пачынаюць сваім важкім словам дапаўняць тую нацыянальную мастацкую школу, якая была закладзеная яшчэ 10-годдзі назад вядомымі майстрамі. Так і, вядома ж, у страі застаюцца нашы выдатныя жывапісцы, графікі, скульптары, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва".

Лаўрэаты прэміі атрымаюць фінансавыя бонусы

Лаўрэаты нацыянальнай прэміі атрымаюць грашовую ўзнагарода ў памеры 100 базавых велічынь. А іх работы будуць рэкамендаваныя для закупаў у фонды дзяржаўных музеяў. Таксама маладыя аўтары змогуць прэтэндаваць на прэферэнцыі ад фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.