Беларускія навукоўцы плануюць друкаваць органы на 3D-прынтары

1 ноября 2017

Для гэтага ў Акадэміі навук працуюць над стварэннем так званага біялагічнага чарніла.

Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу распавёў намеснік старшыні прэзідыума Акадэміі навук Сяргей Чыжык. Сёння навукоўцы ўсяго свету працуюць над стварэннем такой штучнай, але жывой тканкі. Гэта не першы крок беларускіх распрацоўшчыкаў на шляху да вырабу штучных органаў. Навукоўцы ўжо прэзентавалі ўзоры суставаў, надрукаваныя на прынтары, і нават 3Д-сэрца.

Падрабязна пра будучыню, якая ўжо наступіла: штучныя органы, разбор клеткі на нанаўзроўні, а яшчэ пра тое, чаго чакаюць ад моладзі ў навуцы - вялікае інтэрв'ю з акадэмікам Сяргеем Чыжыкам глядзіце ў гэту нядзелю ў "Галоўным эфіры".