14 майстроў і перапляценне самабытных рамёстваў - культурную спадчыну малой радзімы прэзентуюць умельцы з Салігорска

23 апреля 2024

Адна выстава - 14 майстроў і перапляценне самабытных рамёстваў са скарбонкі народнай творчасці. Культурную спадчыну сваёй малой радзімы прэзентуюць майстры  з Салігорска. У сталіцу народныя ўмельцы прывезлі аўтарскі скарб - маляваныя дываны, гліняныя  і вырабы з саломкі, таксама тканыя паясы і шкляныя карціны. Акрамя дарослых носьбітаў  мастацкай культуры, экспазіцыю дапоўнілі вырабы  выхаванцаў студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Цэнтральнае месца ў арт-прасторы займае экспазіцыя вучняў і кіраўніка заслужанага аматарскага калектыву Беларусі  "Скарбонка". Сёлета іх юбілейны сезон.  40  гадоў яны захоўваюць і развіваюць традыцыі керамічнага мастацтва.

Убачыць скарбы народных умельцаў з Салігорска можна да канца красавіка ў мастацкай зале пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці.