Беларусаў працягвае радаваць цёплае надвор'е

18 октября 2019

Сёння днём па краіне будзе да 20 цяпла. Кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі раніцай па поўначы краіны. Сонечна і камфортна будзе і ў выхадныя. Чакаецца 16-19 з плюсам. 

У пачатку наступнага тыдня месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Пры гэтым тэмпература паветра будзе вышэйшай за кліматычную норму.