Цэнтрвыбаркам агучыў вынікі правядзення выбараў дэлегатаў УНС

16 апреля 2024

24 - 25 красавіка адбудзецца Усебеларускі народны сход - яго ролю ў гісторыі суверэннай Беларусі складана пераацаніць. Вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду. УНС будзе разглядаць стратэгічныя пытанні на найбліжэйшую перспектыву. Выбары дэлегатаў маштабнага народнага веча ад мясцовых саветаў дэпутатаў і структур грамадзянскага грамадства прайшлі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і ў тэрміны, устаноўленыя календарным планам. ЦВК сёння падвёў вынікі. Падрабязнасці ў Юліі Алфёравай (відэа).