"Ведай нашых". Спартыўная гімнастыка

29 июля 2016

Гімнастыка - гэта аснова любога спорту і асобная дысцыпліна ў алімпійскай праграме. Чарговая серыя праекта "Ведай нашых" сёння будзе прысвечаная адной з разнавіднасцяў гімнастыкі - спартыўнай. Некалі імёны беларускіх спартсменаў грымелі на ўвесь свет - Віталь Шчэрба, Іван Іванкоў, Святлана Багінская. Але сёння беларуская спартыўная гімнастыка перажывае не самыя лепшыя поры. У Рыа ад нашай зборнай выступяць двое - Кейлі Дыксан і Андрэй Ліхавіцкі. Як ацэньваюць выступленне спартсменаў суддзі, навошта ў гімнастыцы святлафор і за што могуць паставіць адразу нуль балаў? Глядзіце "Ведай нашых. Спартыўная гімнастыка" прама зараз.