Беларусь і Егіпет абмяркуюць шырокі спектр перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва

11 мая 2017

Шырокі спектр перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі і Егіпта ў галіне навукі і тэхнікі сёння абмяркуюць у Мінску. Беларускую сталіцу наведае дэлегацыя егіпецкіх навуковых колаў. У Акадэміі навук пройдзе сумесны семінар навукоўцаў дзвюх краін.

Нагадаем, сёлета ў студзені падчас афіцыйнага візіту ў Егіпет Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі было падпісана пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Акадэміяй навук Беларусі і Егіпецкай акадэміяй навуковых даследаванняў і тэхналогій. Дакумент прадугледжвае актывізацыю супрацоўніцтва паміж навуковымі арганізацыямі дзвюх краін.