Банк рагавіцы вока плануюць стварыць у наступным годзе

11 декабря 2016

А значыць трансплантацыя стане больш даступнай для беларусаў. Гэта адзін з праектаў, якія абмяркоўваюць вядучыя афтальмолагі свету гэтымі днямі  на 10-й міжнароднай канферэнцыі па пытаннях лячэння хвароб вока. На юбілейным форуме сабраліся каля 300 вядучых афтальмолагаў нашай краіны, а разам з імі больш за 100 госцяў з 9 краін. Іх галоўная мэта - аб'яднаць намаганні і абмяняцца вопытам.

Падвялі і вынікі 2016-га. Менавіта сёлета нашы афтальмолагі вывучылі новы метад трансплантацыі рагавіцы  з дапамогай так званага фемтасекунднага лазера. Гэта дазваляе вяртаць зрок пацыентам з праблемамі  памутнення рагавіцы.