Дзеючы чэмпіён Беларусі па міні-футболе - клуб "Сталіца" - разграміў "Барысаў-900"

3 марта 2024

"Сталіца", дзеючы чэмпіён Беларусі па міні-футболе, не пакінула шанцаў камандзе "Барысаў-900" у матчы 17-га тура бягучага розыгрышу. Яшчэ да перапынку "гараджане" адправілі ў вароты саперніка чатыры мячы, але і ў другім тайме гаспадары пляцоўкі не змяншалі абаротаў. 7:0 - такі вынік.

У турнірнай табліцы "Сталіца" захоўвае трэцяе месца. Яна знаходзіцца за два балы ад гомельскага ВРЗ і за чатыры ад лідара - аршанскага "Вітэна".