Акадэмія мужнасці дапаможа выбраць прафесію

11 сентября 2013

У спартыўна-аздараўленчым комплексе Брыганціна адкрылася рэспубліканская спартакіяда. Пад кіраўніцтва Саюза моладзі тут, у Маладзечанскім раёне, выбіраюць лепшых актывістаў маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Шэсць каманд з усёй краіны сабраліся разам, каб выпрабаваць Акадэмію мужнасці.



Дзмітрый Варанюк, сакратар Магілёўскага ГК ГА БРСМ: Кожны рэгіён па-свойму заахвочвае хлопцаў, і ў тым ліку на рэспубліканскім узроўні распрацаваны інстытут рэкамендацый, г. зн., калі добра сябе праяўляеш у рамках праваахоўнага руху, то ты можаш атрымаць рэкамендацыю на паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову ўнутраных войскаў, ваеннай акадэміі, у тым ліку. Калі добра сябе праяўляць, можна пайсці на тэрміновую воінскую службу ўжо з рэкамендацыяй, што пройдзены гэты курс і ўжо ёсць нейкі вопыт.


Адметнасцю Акадэміі гэтага года стане трыатлон. Хлопцаў чакаюць майстар-класы жалезных людзей - так у народзе называюць прафесійных трыатлетаў. А пазней і самі ўдзельнікі пераадолеюць дыстанцыю - гэта басейн, велагонкі і бег.