У аграрыяў Беларусі гарачая пара працягваецца

15 сентября 2018

Нягледзячы на невялікае восеньскае пахаладанне ў аграрыяў Беларусі гарачая пара. Сёлета з-за спрыяльнага надвор’я супала і корманарыхтоўка, і ўборка збожжа і гародніны. Камбайны ранней, чым звычайна, выйшлі на ўборку царыцы палёў - кукурузы і паўночнага шоўку - лёну. Працы ў аграрыяў яшчэ шмат - працуюць з ранку да позняга вечара. Расказвае Андрэй Ястрабаў.

На гэтым полі, што ва ўрочышчы Масалыкі, для прэс-падборшчыкаў работы на два дні. Гэта пад 180 гектараў. Пакуль спрыяе надвор’е, аграрыі спяшаюцца.

Лён лепшы за леташні, радуюцца аграрыі. Месцамі вымахаў больш за метр у вышыню. Добра вылежаўся. Атрымаўся ўраджай пад 40 цэнтнераў трасты з гектара.

Тэхніка ўпакоўвае трасту шчыльна ў рулоны, а потым -транспартаванне на завод. Да канца верасня ўбяруць усе 2 тысячы гектараў у раёне. Плюс яшчэ 300 - у Дрыбінскім.

Шохі запоўняць пад самы дах рулонамі. Такім чынам працай завод будзе забяспечаны на год - перапрацоўкай і продажам валакна на Аршанскі завод, у Кітай, Расію і Прыбалтыку.

Сёлета аграрыям трэба ўбраць і пад мільён гектараў кукурузы. Для ўсходу краіны - Магілёўскай вобласці - гэтая ўборка апраўдная сельскагаспадарчая прэм’ера. Упершыню так рана ў верасні камбайны выйшлі ў поле. Вучоныя супакойваюць: тэхналогію вырошчвання вытрымалі, надвор’е дапамагло ды і насенне сваё, беларускае.

А тым часам на палях краіны ў стадыі выпрабаванняў яшчэ каля сотні культур. Напрыклад, сорга. Злакавая расліна з Паўднёвай Афрыкі, багатая на пратэін і вугляводы. Таму падчас семінараў выклікае асаблівую зацікаўленасць у аграрыяў.

Зерневы сорт гэтай расліны можна выкарыстоўваць у якасці дабаўкі да рацыёну для спартыўнага харчавання. Яна багатая таксама на вітаміны. Па маштабах вытворчасці ў свеце сорга на пятым месцы. Плануе заняць сваю нішу і ў Беларусі.