40 тысяч дзяцей з Мінска адпачылі летам у аздараўленчых лагерах

11 октября 2019
Падчас летніх канікул у аздараўленчых лагерах Мінска адпачылі амаль 40 тысяч дзяцей. Сёлета былі арганізаваны разнастайныя кірункі - моўныя, спартыўныя, творчыя і ІТ. Зараз аб'екты пачалі рыхтаваць да наступнай аздараўленчай кампаніі. Некаторыя з іх прымуць дзяцей і падчас асенніх і зімовых канікул.

Выязная калегія па падвядзенні вынікаў аздараўленчай кампаніі прайшла ў лагеры "Крынічка". Сёлета на гарадскім аглядзе-конкурсе ён заняў першае месца.