У Мінску стала адным музычным тэлеканалам больш

1 апреля 2016

Яго адкрыццё прадстаўнікі багемы адсвяткавалі ўчора ў адным са сталічных клубаў. Запрошанай зоркай быў пераможца нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" Аляксандр Іваноў. Ivan, а гэта сцэнічны псеўданім музыканта, выканаў дзве кампазіцыі, адна з якіх вядомая "Help you fly", з якой беларус і выступіць на песенным конкурсе ў Стакгольме.

За кулісамі Ivan сустрэўся з прадстаўніком Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне" спеваком Тэа. Дарэчы, ужо заўтра Ivan са сваёй камандай ляціць на еўравізійнае pre-party ў Рыгу.