Удзельніцы аматарскага клуба "Натхненне" пацвярджаюць - мастацтву і творчай самарэалізацыі няма межаў

4 апреля 2024

Яны ствараюць прыгажосць сваімі рукамі і пацвярджаюць ісціну: мастацтву і творчай самарэалізацыі няма межаў. Удзельніцы аматарскага клуба "Натхненне", створанага 10 гадоў таму пры Дзяржынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме, жанчыны залатога ўзросту, якія на пенсіі раскрылі ў сабе мноства талентаў. Яны шыюць, вышываюць, вяжуць, ствараюць хэндмэйд  цацкі і сувеніры. Пра магчымасць абменьвацца творчым вопытам і праводзіць час за прыемнымі размовамі  - Наталля Бардзілоўская.

Сапраўды, ніколі б не паверыў, што гэта вышыўка. І такіх карцін, створаных не пэнздлем, а ніткай з іголкай, у Ганны Аляксандраўны, нашай гераіні, з сотню. Рукадзельніца з параўнальна невялікім (12-гадовым стажам) па-майстэрску асвоіла рамяство вышывальшчыцы. Валодае тэхнікамі "крыжык" і "гладзь". Ні дня не можа пражыць, каб не дакрануцца да пяльцаў.

Ганна Аляксандраўна - чараўніца. І гэта не гучныя словы. Усё, што яна вышывае, матэрыялізуецца ў рэальным жыцці. Напрыклад, захацела ўмеліца, каб яе сын знайшоў пару. Вышыла дзяўчыну, сын хутка ажаніўся. Захацела, каб унучка пераняла творчае захапленне - вышыла рукадзельніцу. Як прыцягнуць каханне, удачу, поспех, здароўе – усё ведае наша гераіня.

І да яе звяртаюцца. Па вышыўку, якая становіцца добрым знакам і талісманам на шчасце. А раз на месяц Ганна Дземідовіч сама ідзе ў кампанію  іншых чараўніц.

Аказваецца, унікальныя ўмеліцы жывуць па некалькіх адрасах Дзяржынска. Са стабільнай перыядычнасцю яны збіраюцца, каб абмеркаваць сакрэты, паказаць ужо завершаныя работы,  творы на самым пачатку і проста пагутарыць. Усе гэтыя жанчыны на пенсіі. І кожная менавіта ў вольны час адкрыла для сябе новую  арт-старонку жыцця.

Алеся, Рагнеда, Купалінка -. папулярызуе нацыянальных гераінь праз самабытныя лялькі і на яе hand made адгукаюцца. Пасля ўдзелу ў конкурсах рукадзельніца прыязджае з вялізарным спісам заказаў. І хоць кожны твор адзінкавы і непаўторны, умеліца не скнарнічае. Які сэнс рабіць толькі для сябе?!

Па восені жыцця адкрыла новыя таленты і спрабуе сябе ва ўсім. Клімовіч ужо на заслужаным адпачынку атрымала дыпломы ландшафтнага дызайнера, нутрыцыёлага, але ў прыярытэтах узяло верх  мастацтва. Незлічона матэрыыялаў, з якімі працуе ўмеліца: робіць сувеніры з аксаміту і шоўку, бісеру і слановай косці, з кардону, газетных трубачак, дрэва. Вобразны свет яе творчасці - ад ікон і авангардных упрыгажэнняў, побытавых прылад і мэблі да цацак і сувеніраў на памяць. Прычым  для мужчын і жанчын асобна, а яшчэ  згодна са знакам задыяка.

На выставах і кірмашах мы бачым вынікі працы майстрых. І з першага погляду можа здацца, што творы і нараджаюцца такімі дасканалымі. Але гэта ілюзія. За кожнай карцінай, за кожнай вышыўкай, за кожным творам мастацтва стаяць вялікая праца і намаганні, залатыя рукі гэтых жанчын.

І зноў мы ў гасцях. Паглядзець, як кожную дэталь свайго хатняга інтэр'ера стварыла сама, нас запрасіла самая першая ўдзельніца клуба "Натхненне".

Шые, вяжа, вышывае з дзяцінства. Самавучка. Поўнасцю апранае сябе і сям'ю. Пра такіх, як яна і яе сяброўкі па "Натхненні", здаўна казалі  - залатыя рукі. Так. Толькі дададзім, залатыя рукі Дзяржынска - багатага на таленты краю.