Трагедыя вёскі Боркі: 15 чэрвеня 1942 года нацысты знішчылі больш за 2 тысячы чалавек

12 июня 2022

За тыдзень да 81-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 14 і 15 чэрвеня, у Мінску пад эгідай Палаты прадстаўнікоў пройдзе маштабная канферэнцыя "Гістарычная памяць: Вялікая перамога, здабытая адзінствам". Парламентарыі, грамадскасць і навукоўцы некалькіх краін, згуртаваўшыся, як іх бацькі і дзяды ў 40-х, абараняючы агульную радзіму, будуць разам адстойваць гістарычную праўду. Бо ў свеце сёння ідзе татальны працэс фальсіфікацыі вынікаў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай. Гісторыю фактычна ствараюць зноў, праводзяць парады ў гонар ветэранаў войскаў СС, імёнамі нацыстаў называюць вуліцы. 


Беларусь, якая страціла ў той вайне траціну насельніцтва і больш за 10 тысяч знішчаных населеных пунктаў, абыякава глядзець не можа. Наш доўг - абараніць праўду ў памяць пра тых, хто не дажыў да мая 1945, хто вярнуўся з фронту інвалідам,  тых, хто жывым згарэў ад рук нацыстаў. 


80 гадоў таму, 15 чэрвеня 1942, у вёсцы Боркі Кіраўскага раёна былі знішчаны больш за дзве тысячы чалавек. Пра забойства мірных людзей - Алена Борматава (відэа).