Музычную прэм'еру "Мы зможам усё!" прэзентавалі спецыяльна да Усебеларускага народнага сходу

24 апреля 2024

Нам песня будаваць і жыць дапамагае! "Мы зможам усё!" - музычную прэм'еру пад такой назвай  прэзентавалі спецыяльна да знакавай падзеі. Яе аўтарамі  сталі Яўген Алейнік і Юлія Быкава. Патрыятычны хіт гучыць галасамі маладых выканаўцаў, зорных удзельнікаў шоу "Фактар.by" і мэтраў беларускай эстрады.

Пераемнасць пакаленняў, любоў да малой радзімы і прафесійная аддача. Тэкст і меладычнасць зачапілі ўжо многіх - кліп набірае прагляды і становіцца інтэрнэт-трэндам.