У Слуцку адкрылася выстава да 100-годдзя Уладзіміра Садзіна

16 апреля 2024

Слуцк адзначае 100-годдзе з дня нараджэння аднаго з самых знакамітых сваіх землякоў - мастака і педагога Уладзіміра Садзіна. Майстар выяўленчага мастацтва праславіўся не толькі асабістай  творчай шматграннасцю і багаццем работ. На працягу паўвека Садзін выхоўваў пакаленні таленавітых маладых людзей, якія ў будучыні звязалі свой лёс з мастацтвам і праславілі Слуцкую зямлю...

Да вялікага юбілею Уладзіміра Садзіна ў гарадской імянной галерэі адкрылася выстава творцы. Наталля Бардзілоўская расказала пра легенду выяўленчага мастацтва (вiдэа).