16 красавіка на лёдзе ў 4-м матчы фінальнай серыі Кубка Прэзідэнта па хакеі сыдуцца "Брэст" і "Металург". У чыіх руках апынецца перамога?

16 апреля 2024

Хакейны сезон у Беларусі можа завяршыцца ўжо сёння. Але супраць гэтага гульцы і паклоннікі клуба "Брэст". На хатняй лядовай арэне паўднёўцы правядуць 4-ты матч фінальнай серыі Кубка Прэзідэнта супраць жлобінскага "Металурга". Права на памылку ў гаспадароў больш няма: "сталявары" забралі тры папярэднія сустрэчы і любая наступная перамога можа прынесці ім чацвёрты тытул у гісторыі і трэці запар.

Чаму буксуюць брэстаўчане і каго фаварытам называюць сёння - падрабязнасці ў Аляксандра Якубоўскага (відэа).