У Мінску праходзіць міжнародны дзіцячы форум "Крокі"

27 марта 2019

Сёння Сусветны дзень тэатра. Традыцыйна ў дні школьных канікул у Мінску праходзіць міжнародны дзіцячы форум "Крокі". Сёлета ў ім удзельнічаюць тэатральныя калектывы з Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны, Польшчы, Эстоніі, Латвіі і Славакіі. Усяго больш за 200 удзельнікаў. У афішы фестывалю 10 конкурсных і адзін пазаконкурсны спектакль. На сцэне гарадскога Палаца культуры юныя тэатралы паказваюць сучасныя драматычныя пастаноўкі, містычныя гісторыі і нават абрадавыя дзействы.

Лепшы спектакль атрымае Гран-пры конкурсу. Прафесійнае журы (а гэта вядомыя дзеячы культуры і мастацтва Беларусі) вызначыць пераможцаў у розных намінацыях: ацэніць ігру акцёраў, сцэнаграфію, музычнае афармленне пастаноўкі, працу рэжысёра.