Народная артыстка Беларусі Наталія Гайда адзначае юбілей

1 мая 2024

Зорка аперэты Наталія Гайда святкуе 85-годдзе. З юбілеем народную артыстку павіншаваў Прэзідэнт. Яна прыехала ў Мінск са Свярдлоўска - за мужам і калегам, марыла пра кар'еру следчага і нават скончыла юрыдычны інстытут. А стала гераіняй вядучых партый Тэатра музкамедыі. Гэтай сцэне яна служыць з самага яе заснавання ў 1970 годзе! За 54 сезоны народная артыстка ўвасобіла дзясяткі вобразаў і працягвае выходзіць у актуальным рэпертуары. Была першай выканаўцай галоўных жаночых роляў у спектаклях беларускіх кампазітараў і адной з самых знакамітых артыстак аперэты ўсяго Савецкага Саюза. Іграла нават "Паўлінку", дзеля чаго вывучыла беларускую мову.