Векавыя рарытэты ў фармаце 3D

24 февраля 2018

У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася ўнікальная выстава. Больш за 150 экспанатаў (ад хрысціянскіх рэліквій да атрыбутыкі Вялікай Айчыннай і касмічных караблёў) дэманструюцца ў тэхніцы галаграфіі. Прадметы, створаныя оптыкай, лазерам і гульнёй светлавых хваль, даюць ілюзію руху.

Аўтары выставы - навукоўцы-фізікі Акадэміі навук Беларусі, прадстаўнікі вядучых прадпрыемстваў. Адзначым, дасягненні нашых навукоўцаў у галіне галаграфіі займаюць перадавыя пазіцыі ў свеце. Так, у лістападзе ў Мінску пройдзе міжнародны кангрэс вядучых спецыялістаў галаграфіі.