Больш за 200 відаў працэдур прапаноўваюць санаторыі Беларусі

11 мая 2017

Расце і колькасць турыстаў. Сёння на лета выкуплена ўжо больш чым 80 працэнтаў пуцёвак у беларускія здраўніцы. У лідарах - туры выхаднога дня і пяцідзённы адпачынак для бязвізавых турыстаў. Замежныя госці высока цэняць нашу сферу паслуг і даступныя цэны.

Расказвае Таццяна Кароль.

Любімы адпачынак Дзмітрыя Бойкі - спа-працэдуры. Госць з Германіі лічыць, што дзень у рэлакс-цэнтры можа замяніць пяцідзённы адпачынак. А калі гэты адпачынак можна яшчэ і сумясціць з аздараўленнем, трэба ехаць у Беларусь.

Дзмітрый Бойка, турыст (Германія): "Прыехалі адпачыць менавіта ў Беларусь, паколькі вельмі шмат добрых водгукаў аб Беларусі. Вельмі добрая прырода, ветлівыя людзі. У параўнанні з еўрапейскімі цэнамі, вядома, на парадак ніжэй".

Не толькі іншаземцы пастаянныя госці нашых здраўніц. Паводле статыстыкі, 60% адпачывальнікаў - беларусы. І калі замежныя госці едуць да нас палюбавацца прыродай і атрымаць асалоду ад рэлакс-праграм, то беларусы купляюць пуцёўку, каб паправіць сваё здароўе.

І, як абяцаюць урачы, праз 20-30 працэдур пацыент з ішэмічнай хваробай сэрца або інфарктам міякарда зможа аднавіць свой сардэчны рытм на доўгі час. Тамму ахвотнікаў аздаравіцца шмат, а свабодных пуцёвак у летні перыяд практычна не застаецца.

Браніруюць здаровы адпачынак беларусы і іншаземцы загадзя. Нацыянальныя тураператары пачынаюць прадаваць пуцёўкі за паўгода.

Штогод у беларускіх санаторыях адпачываюць каля паўмільёна чалавек. Вабіць турыстаў не толькі адпачынак на прыродзе, але і цана. Цэны ў беларускіх здраўніцах у 2-3 разы ніжэйшыя ў параўнанні з аналагічнымі пуцёўкамі ў санаторыях краін СНД. Гэтай вясной адпачынак у дзень на аднаго абыдзецца ў 46 рублёў, а ў гарачы летні перыяд такі кошт не перавысіць 55 рублёў.

Як бонус - скідка 40% для льготнікаў, а членам прафсаюзаў кошт на пуцёўку ніжэйшы на 25%. Што да навінак санаторна-курортнага адпачынку гэтага года, то тут у топе пяцідзённыя туры менавіта для бязвізавых турыстаў.

Генадзь Балбатоўскі, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва: "Шырока аказваюцца паслугі замежным грамадзянам па кароткатэрміновых аздараўленчых турах. Як і ва ўсёй Еўропе, карыстаюцца папулярнасцю спа-паслугі. У нас былі грамадзяне з Ізраіля, з Мексікі, з Аўстраліі".

І з кожным годам геаграфія ўсё больш шырэйшая, расце і колькасць турыстаў. Сёння на лета выкуплена ўжо больш за 80% тураў у беларускія здраўніцы.