У Кіеве адклалі продаж білетаў на "Еўрабачанне-2017"

8 февраля 2017

У Кіеве адклалі продаж білетаў на "Еўрабачанне-2017" на нявызначаны тэрмін. Гэта звязана з тым, што Антыманапольны камітэт Украіны абавязаў адмяніць вынікі тэндара на адбор афіцыйнага прадаўца. Першапачаткова пераможцу вызначыла Нацыянальная тэлекампанія. Але астатнія ўдзельнікі засталіся незадаволеныя выбарам і паскардзіліся ў Антыманапольны камітэт. Арганізатар конкурсу спадзяецца, што білеты паступяць у продаж у лютым. Яны будуць каштаваць ад 40 еўра (за самыя простыя месцы) да 200 (за білет VIP-класа). 

Нагадаем, сёлета "Еўрабачанне" пройдзе ў Кіеве. Фінал запланаваны на 13 мая, паўфіналы - 9 і 11. Хварэць за нашых - NAVIBAND - будзем у другой частцы другога паўфіналу.