Юных спартсменаў рыхтуюць на скаладроме стадыёна «Дынама»

20 марта 2024

Развіць спрыт і каардынацыю на вышыні 17 метраў. На скаладроме стадыёна "Дынама" рыхтуюць юных спартсменаў. Пад кіраўніцтвам трэнераў праходзіць размінка, дзяцей вучаць падымацца па зачэпках са страхоўкай і завязваць вузлы. Заняткі праводзяць па дзвюх дысцыплінах: лажанні на складанасць і хуткасць. Акрамя фізічных навыкаў выхаванцы павышаюць узровень лагічнага мыслення.

Траса абсталявана скальнымі зачэпамі розных формаў і памераў, а для  ўскладнення задачы апошнія метры паверхні, як у рэальнай прыродзе – са змененай геаметрыяй. Набор у групы па скалалажанні з 8 да 12 гадоў.