Ваенныя вучэнні працягваюцца: навыкі танкістаў праверылі на палігоне пад Барысавам

9 августа 2023

Навыкі танкістаў праверылі на палігоне пад Барысавам. Вайскоўцы сталічнай механізаванай брыгады адпрацавалі срэльбы супрацьтанкавай кіраванай ракетай. Агонь вялі з "Т-72". Наводчыкі баявых машын паразілі жывую сілу і бронетэхніку ўмоўнага непрыяцеля на далёкасці парадку 2 кіламетраў.

А гэтыя кадры з палігона 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады. Там прайшоў комплексны занятак па кіраванні ракетнымі ўдарамі і агнём з баявой стральбой.