"Еўрабачанне-2017"

Група NAVIBAND выступіць у другой частцы другога паўфіналу

Eurovision 2017

Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" - група NAVIBAND - выступіць у другой частцы другога паўфіналу, які адбудзецца ў Кіеве (Украіна) 11 мая.

Жараб'ёўка размеркавання краін-удзельніц па двух паўфіналах конкурсу прайшла сёння, 31 студзеня.

Усяго сёлета ў конкурсе прыме ўдзел 43 краіны. У першым паўфінале 9 мая выступяць 18 краін, у другім 11 мая - 19.

У другім паўфінале разам з прадстаўніком Беларусі выступяць і прагаласуюць Македонія, Мальта, Нідэрланды, Сербія, Данія, Расія, Румынія, Венгрыя, Аўстрыя, Ірландыя, Швейцарыя, Эстонія, Ізраіль, Балгарыя, Сан-Марына, Літва, Харватыя, Нарвегія.

Краіны "Вялікай пяцёркі" - Італія, Іспанія, Германія, Францыя, Вялікабрытанія - і арганізатар конкурсу гэтага года - Украіна - аўтаматычна трапляюць у фінал 13 мая, аднак яны таксама транслююць паўфіналы і галасуюць за іх удзельнікаў. Італія, Іспанія і Вялікабрытанія будуць ацэньваць канкурсантаў першага паўфіналу, а Германія, Францыя і Украіна - другога.

Парадкавыя нумары ўдзельнікаў абодвух паўфіналаў будуць вызначаны пазней рашэннем прадзюсараў шоу. Такая сістэма размеркавання канкурсантаў у паўфіналах дзейнічае ўжо некалькі гадоў і дазваляе арганізатарам рабіць шоу эфектным і унікальным.


Група NAVIBAND прадставіць Беларусь на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017"

NAVIBAND

У Белтэлерадыёкампаніі завяршыўся фінальны канцэрт нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Пераможцам нацыянальнага адбору і, адпаведна, афіцыйным прадстаўніком нашай краіны на міжнародным конкурсе стала група NAVIBAND, які набраў найбольшую колькасць балаў.

Імя пераможца было аб’яўлена ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Трансляцыю шоу ў рэжыме оnline таксама вялі сайт медыяхолдынга tvr.by і радыёстанцыя кампаніі "Радыус FM".

Пераможца атрымаў стылізаванае еўравізійнае сэрца.


20 студзеня вырашыцца інтрыга нацыянальнага адборачнага тура конкурсу "Еўрабачанне-2017"

Да фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" засталося зусім мала. Ужо ў гэтую пятніцу, 20 студзеня, у прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" аб’явяць імя шчасліўчыка, які выступіць ад нашай краіны на прэстыжным музычным форуме ў маі ў Кіеве. 


Сёння ў студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі пачалася праца па мантажы абсталявання і сцэны. Індывідуальныя рэпетыцыі фіналістаў у студыі пройдуць 19 студзеня. Генеральныя прагоны шоу ў рэжыме прамога эфіру адбудуцца ўвечар 19 і днём 20 студзеня, непасрэдна перад фіналам. 


Фінальнае шоу пачнецца ў 22:00 і будзе транслявацца са студыі "600 метраў" у прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" і ў рэжыме анлайн на сайце медыяхолдынга tvr.by. Прамую трансляцыю канцэрта таксама будзе весці радыёстанцыя кампаніі "Радыус FM". 


Паводле слоў арганізатараў, шоу абяцае стаць запамінальным і яркім. І тэлегледачоў, і гасцей у студыі чакае шмат сюрпрызаў, пачынаючы ад якасці "малюначка" да цікавых графічных рашэнняў, якія, несумненна, уразяць аўдыторыю.
Плануецца, што ў вялікім канцэрце, акрамя фіналістаў, прымуць удзел спецыяльныя госці, сярод якіх - Тэа, Юзары і IVAN, якія раней выступалі ад нашай краіны на Міжнародным конкурсе "Еўрабачанне", а таксама самыя яркія канкурсанты цяперашняга нацыянальнага адбору.
Вядучымі гала-канцэрта стануць Вольга Рыжыкава і Тэа. 


Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны для ўдзелу ў Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" у Кіеве (Украіна) будзе вызначаны падчас трансляцыі фіналу галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па класічнай формуле 50x50.
Дарэчы, на гэты раз чакаць вынікаў галасавання, хвалявацца і радавацца фіналісты разам з тэлевядучым Яўгенам Перліным будуць у спецыяльна адведзеным месцы - Green Room.


Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017"

У медыяхолдынгу з раніцы да позняга вечара праходзяць здымкі візітовак для кожнага з 13 фіналістаў.

Паводле канцэпцыі, для асновы візітных картак скарыстаная сімволіка беларускага арнаменту. А для рэалізацыі творчай задумкі рэжысёрская група ўзброілася добрым настроем, а таксама люмінесцэнтнай фарбай, аргшклом і лямпамі з ультрафіялетам.

У кожнага фіналіста  той або іншы беларускі сімвал, які абазначае канкрэтнае азначэнне. Напрыклад, сімвал "Зямля" дастаўся спявачцы KATTIE, Уладзіславу Курасаву выпала "Багацце", а група NAVI з дапамогай свайго ўзору ўспамінае "Продкаў".
"Евровидение-2017"
   
"Для фіналістаў мы выбіралі сімвалы ў адпаведнасці з песняй і яе падачай, а таксама вобразам артыста. Дарэчы,  адметны факт: сёлета ў нас на праслухоўванні было 67 удзельнікаў. Роўна столькі сімвалаў у беларускім арнаменце", - расказаў рэжысёр відэаролікаў Юрый Ярошык.

Што ж у выніку атрымалася з крэатыўнай ідэі, тэлегледачы змогуць убачыць у эфіры як напярэдадні фіналу, так і падчас самога гала-канцэрта, дзе выступленню кожнага артыста будзе папярэднічаць візітоўка.

"Евровидение-2017"

Нагадаем, шоу адбудзецца 20 студзеня 2017 года і пройдзе ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры "Беларусь 1" і міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24".

Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны для ўдзелу ў Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" у Кіеве (Украіна) будзе вызначаны падчас трансляцыі фіналу галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па класічнай формуле 50x50. 

     "Евровидение-2017"


Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і далейшую падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017"  ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.

Вызначана чарговасць выступленняў фіналістаў у фінале нацыянальнага адборачнага тура конкурсу "Еўрабачанне-2017"

Белтэлерадыёкампанія прадаўжае падрыхтоўку да правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017".

Сёння ў медыяхолдынгу была вызначана чарговасць выступленняў фіналістаў. Па выніках праведзенай жараб'ёўкі канкурсанты выступяць у наступным парадку:

1.      ІЮЛЬ (Юлія Каранюк);

2.      Аляксандра Ткач;

3.      Уладзіслаў Курасаў;

4.      Група NAVI;

5.      ISAAK NIGHTINGALE (Вадзім Капусцін);

6.      KATTIE;

7.      NUTEKI;

8.      NAPOLI;

9.      Мікіта Ходас;

10.    Анжаліка Пушнова;

11.    Анастасія Шавярэнка;

12.    LERMONT x JULIC;

13.    Група PROвакацыя.

Еровидение 2017 жеребьевка

Падчас рабочай сустрэчы арганізатараў праекта з выканаўцамі былі пазначаныя асноўныя аспекты падрыхтоўкі да фінальнага шоу, а таксама юрыдычныя пытанні супрацоўніцтва медыяхолдынга з канкурсантамі.

20 снежня творчая група праекта пачне здымаць візітоўкі для кожнага з 13 фіналістаў. Рэжысёр Юрый Ярошык распавёў, што сёлета за аснову канцэпцыі візітных картак артыстаў будзе скарыстаная сімволіка беларускага арнаменту.

Фінальнае шоу адбудзецца 20 студзеня 2017 года і пройдзе ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны для ўдзелу ў Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" у Кіеве (Украіна) будзе вызначаны падчас трансляцыі фіналу галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па класічнай формуле 50x50.



Вызначаныя фіналісты нацыянальнага адборачнага тура конкурсу "Еўрабачанне-2017"

Евровидение-2017

Сёння ў Белтэлерадыёкампаніі завяршылася адкрытае праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". З 67 канкурсантаў, якія прадставілі свае кампазіцыі на суд прафесійнага журы, эксперты выбралі 13 фіналістаў.


На фінішную прамую папулярнага праекта выйшлі:

  • 1. Аляксандра Ткач;
  • 2. KATTIE (Кацярына Рудніцкая);
  • 3. Уладзіслаў Курасаў;
  • 4. Група NAVI;
  • 5. Анжаліка Пушнова;
  • 6. ISAAK NIGHTINGALE (Вадзім Капусцін);
  • 7. Анастасія Шавярэнка;
  • 8. Іюль (Юлія Каранюк);
  • 9. NUTEKI;
  • 10. NAPOLI;
  • 11. LERMONT x JULIC;
  • 12. Група PROвакацыя;
  • 13. Мікіта Ходас.

Фінал нацыянальнага адбору пройдзе не пазней за 25 студзеня 2017 г. у фармаце тэлевізійнага канцэрта. Удзельнік фіналу, які набраў найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і галасавання гледачоў, аб'яўляецца пераможцам праекта і становіцца афіцыйным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" у Кіеве (Украіна).

Арганізатарам нацыянальнага адборачнага тура з'яўляецца галоўны медыяхолдынг краіны. Адбор праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннем, распрацаваным арганізатарам, і правіламі конкурсу, якія ўстанаўліваюцца Еўрапейскім Вяшчальным Саюзам.

Паводле традыцыі, Белтэлерадыёкампанія здзяйсняла анлайн-трансляцыю з праслухоўвання на афіцыйным сайце tvr.by. З выступленнямі канкурсантаў можна азнаёміцца ў раздзеле "Спецпраекты".