У фестывальным Віцебску стартавала выставачная праграма

9 июля 2019

Прэзентацыі адбыліся адразу на некалькіх пляцоўках. У Мастацкім музеі гасцям "Славянскага базару" прэзентавалі арт-праект "Яднанне". Выстава мастацкага тэкстылю аб'яднала работы майстроў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы. У яе аснове тэмы нацыянальнай гісторыі і культуры, міфалогія, фальклор, прыгажосць чалавека і прыроды. А менш чым праз дзве гадзіны ў фестывальным Віцебску адбудзецца другі конкурсны дзень дзіцячага музычнага спаборніцтва. Наша Ксенія Галецкая выйдзе на сцэну пад 19-м нумарам з песняй BACK in the USSR з рэпертуару The Beatles.