Дзіцячая батлейка, музыка і размовы пра высокае. Раскажам, як у Мінску праходзіць праваслаўны фэст "Радасць"

26 мая 2024

Радасць дорыць праваслаўны фестываль у сталіцы. Духоўны форум прымае пляцоўка культурна-асветніцкага цэнтра "Каўчэг" пры Свята-Елісавецінскім манастыры. У праграме спікер-клубы, музычныя выступленні і кінапаказы. Разгарнуўся маштабны кірмаш, дзе можна набыць царкоўную прадукцыю.

Падрабязнасці ў Кацярыны Паўлавай (відэа).