"Славянскі базар" у Віцебску сёння пройдзе пад знакам Саюзнай дзяржавы

13 июля 2018

Паказ мадэляў беларускіх і расійскіх дызайнераў, жывыя канцэрты, спектаклі і кінапаказы. Праграма дня насычаная.

А напярэдадні прайшла афіцыйная цырымонія адкрыцця форуму. Самая чаканая падзея, да якой рыхтуюцца на працягу года, пачалася яркай цырымоніяй узняцця флага фестывалю. А далей гледачоў музычнага Віцебска радаваў зорны россып артыстаў: Наталля Арэйра, Мікалай Баскаў, Ірына Алеграва, Ірына Дарафеева, Алеся. На ўрачыстую цырымонію паводле традыцыі прыехаў і Кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт уручыў запаветную статуэтку пераможцу дзіцячага конкурсу выканаўцаў Аляксандру Балабанаву, а таксама спецыяльную ўзнагароду "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" Розе Рымбаевай. Зорка ў гонар народнай артысткі Казахстана з'явілася на фестывальнай алеі. Адкрыццё форуму арганізатары прысвяцілі тэме малой радзімы. Для многіх артыстаў віцебская сцэна за гэтыя гады стала домам.

Дарэчы, цырымонія ўрачыстага адкрыцця фестывалю атрымала 660 тысяч праглядаў у супольнасці тэлеканала "Беларусь 1" у “Аднакласніках”. Карыстальнікі высока ацанілі якасць карцінкі і душэўнасць канцэрта. Адзначым, "Славянскі базар" вось ужо 27 раз становіцца мультыкультурнай пляцоўкай. На цяперашні форум прыехалі ўдзельнікі з 4 дзясяткаў краін.